16–17 студзеня 2021 года адбылася традыцыйная акцыя «Птушкі ля кармушкі», якую ладзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Мерапрыемства нагадвае пра тое, як важна падкормліваць пярнатых у халады, а таксама дазваляе адсачыць змены ў папуляцыях вераб'іных, каб потым своечасова на іх адрэагаваць.
Каб прыняць удзел у згаданай акцыі, трэба ў любы з названых дзён (ці на працягу двух дзён) падлічыць віды і колькасць птушак ля сваёй кармушкі на працягу адной гадзіны і даслаць звесткі арганізатарам.
Каб прасцей было ўстанавіць від птушкі, АПБ падрыхтавала міні-вызначальнік. На кармушцы можна сфатаграфаваць незнаёмую птушку, а потым яе вызначыць.
Выхаванцы i супрацоўнiкi дзяржаўнай установы адукацыi "Яслi-сад № 229 г.Мiнска" прынялi актыўны ўдзел у акцыi.
На пацягу часа да кармушак прыляцела 17 птушак. Гэта 8 галак, 3 грака, вялiкая сiнiца, сiнiца лазуркавая, сiнiца маскоўка i шмат вараб’ёў.
Разам з арганізатарамi мерапрыемства мы заклікаем падтрымліваць птушак у суровыя марозныя дні: па-першае, птушкі адчуваюць недахоп корма з-за снегавога насцілу, па-другое, ім патрабуецца больш энергіі, а значыць – больш ежы!!!
Кожны можа без асаблівых высілкаў падтрымаць птушак – зрабіць простую кармушку, якая стане сапраўдным паратункам для дзясяткаў вялікіх сініц, вераб’ёў, зелянушак і іншых гасцей!
Падрабязна пра акцыю можна прачытаць на сайце
ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»